Артыкулы: Кажынскi (Każyński) Мацей
Кажынскi (Każyński) Мацей (1767—29.3.1823), польскi спявак, акцёр, рэжысёр i антрэпрэнёр; стваральнiк першага пастаяннага тэатра ў Мінску (на польскай мове). Акцёрскую дзейнасць пачаў у Люблiне (1786). У 1793 працаваў у Гародні. Выконваў камедыйныя ролi ў п’есах Мальера, Войцеха Багуслаўскага, Францішка Багамольца. Антрэпрэнёр, рэжысёр i акцёр Мінскага (1797—1801, 1802—05) i Вiленскага (1801—02, 1805—16) тэатраў. Гастралiраваў з Мiнскiм тэатрам у Полацку, Вiцебску, Бешанковiчах (1805) i ў Маскве (1797, 1805), з Вiленскiм тэатрам — у Мiнску i Пецярбургу (1807).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне