Артыкулы: Казлоўскі Павел
Казлоўскі Павел (каля 1593, Падляшша—10.5.1651), дзеяч каталіцкай царквы, пісьманнік. У 1611 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1624 ксёндз. Вывучаў у Вільні філасофію (1616—18), тэалогію (1621—25). Прэфект школы ў Оршы (1626—28), Полацку (1628—29), Плоцку (1631—33), прыдворны місіянер біскупа Мікалая Шышкоўскага (1636—37), суперыёр у Гародні (1638—39), рэктар Смаленскага калегіума (1641—43). Выдаў папулярныя кніжкі па аскезе і малітоўнікі, у т.л. «SnopeknabożeństwaKongregacyiN. P. Maryiniepokalaniepoczętejyszczęśliwegoztego światazejścia» (Варшава, 1643).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне