Артыкулы: канвікт

канвікт (ад лац. convictus), інтэрнат у вычэбных установах езуітаў і піяраў. Першапачаткова ўстаноўкі езуітаў не прадугледжвалі існаванне інтэрнатаў з-за непажаданага пранікнення ў асяроддзе моладзі элементаў манаскага жыцця і знікнення дыстанцыі паміж выхавацелямі і выхаванцамі. Аднак патрэбы жыцця вымусілі езуітаў пайсці на ўвядзенне К., дзе маламаёмная моладзь магла знайсці прытулак у час навучання. Былі таксама ўведзены спец. інтэрнаты: шляхецкія К. для моладзі шляхетнага паходжання і бурсы музычныя; інтэрнаты існавалі таксама пра езуіцкіх семінарыях дэяцэзіяльных і алюмнатах.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.