Артыкулы: Канечны (Koneczny) Фелiкс Караль
Канечны (Koneczny) Фелiкс Караль (1.11.1862, Кракаў—10.2.1949), польскi гiсторык, публiцыст. Д-р габiлiтаваны (1920). Вучыўся ў Кракаўскiм ун-це (1883—88). З 1891 ад’юнкт у АН у Кракаве, з 1897 супрацоўнiк Ягелонскай б-кi. З 1919 у Вiленскiм ун-це, намеснік прафесара, праф. надзвычайны (1920), праф. звычайны (1922), узначальваў кафедру гісторыі Усх. Еўропы. У 1929 выступiў з крытыкай урада, за што адпраўлены ў адстаўку. У 1945 выкладаў у Кракаўскiм ун-це. У пачатку навук. дзейнасцi вывучаў гiсторыю Тэўтонскага ордэна, адносiны памiж Польшчай i ВКЛ, гiсторыю Сiлезii. Аўтар навукова-папулярных прац па гiсторыi, падручнiкаў. Быў прыхiльнiкам супрацоўнiцтва славянскiх народаў i польска-рас. згоды, у 1905—14 рэдагаваў у Кракаве час. панславiсцкага кiрунку «Świat słowiański» («Славянскi свет»). Пазней набыў вядомасць рэлiгiйна-мiстычнымi працамi, у якiх развiваў месіянскiя погляды на ролю Польшчы ў гiсторыi i ўклад палякаў у сусв. культуру, што асабліва выявілася ў працы «Польскiя Логас i Этас» («Polskie Logos i Ethos», т. 1—2, 1921). Рабiў спробы пабудаваць тыпалогiю i iерархiю цывiлiзацый (з падкрэсленнем першынства «лацiнскай цывiлiзацыi»).
Творы:
Jagiełło i Witołd. Cz. 1. Podczas unii krewskiej (1382—1392). Lwów, 1893;
Dzieje Śląska. Bytom, 1897;
Dzieje Polski za Jagiellonów. Kraków, 1903;
Tadeusz Kościuszko. Poznań, 1917 (3 wyd. Warszawa, 1996);
Dzieje administracji w Polsce w zarysie. Wilno, 1924 (2 wyd. Warszawa, 1999);
Polska między Wschodem i Zachodem. Lubin, 1928;
Litwa a Moskwa w latch 1449—1492. Wilno, 1929;
O ład w historii. Warszawa, 1983 (4 wyd. Wrocław, 2004; змешчана бібліяграфія прац К);
Prawa dziejowe. Cz. 1—3. Warszawa, 1985—88;
Państwo i prawo. Kraków, 1997;
O sprawach ekonomicznych. Kraków, 2000.
Літаратура:
Skoczyński J. Koneczny: Teoria cywilizacji. Warszawa, 2003.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне