Артыкулы: Кантак (Kantak) Камiль Юліуш
Кантак (Kantak) Камiль Юліуш (15.12.1881, в. Любань, Пазнанскае ваяв., Польшча—1.12.1976), польскi гiсторык царквы. Д-р габiлiтаваны (1923). Вучыўся ў семiнарыях Познанi i Гнезна, Фрыбурскiм ун-це (Швейцарыя). З 1904 святар. Канцлер курыi (1913—17) i архiварыус (1917—19) Пазнанска-Гнезненскай архiдыяцэзii. Рэдактар газет «Kurier Gdański» («Гданьскi кур’ер»), «Dziennik Gdański» («Гданьскi дзённiк»), супрацоўнiк Т-ва навукi i мастацтва ў Гданьску. У 1926—39 выкладаў царк. гiсторыю ў Пiнскай семiнарыi. З 1939 у лагерах НКУС у Казельску (Калужская вобл.) i Гразаўцы (Валагодская вобл.). З 1941 капелан Армii Польскай ген. У.Андэрса. Пасля 2-й сусв. вайны жыў у Бейруце, выкладаў гiсторыю ў Амерыканскiм i Французскiм ун-тах. Аўтар прац па гiсторыi касцёла i манаскiх ордэнаў у Польшчы і ВКЛ.
Творы:
Dzieje Kośioła polskiego. T. 1—2. Warszawa, 1912—14;
Najważniejsze rękopisy franciszkańskie bibliotek wileńskich // Ateneum Wileńskie. 1928. R. 5, z. 14;
Bernardyni polscy T. 1—2. Lwów, 1933;
Czy franciszkanie wileńscy byli rozsadnikami religijnej reformy niemieckiej w w. XVI? // Ateneum Wileńskie. 1935. R. 10;
Franciszkanie polscy. T. 1—2. Kraków, 1937—38.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне