Артыкулы: Канчынская (Konczyńska) Ванда Альдона

Канчынская (Konczyńska) Ванда Альдона (22.11.1876, г. Кракаў—23.7.1939), польскі гісторык, педагог. Д-р філасофіі (1936). Скончыла настаўніцкую семінарыю ў Кракаве (1896), вучылася ў Кракаўскім ун-це (1898—1902). У 1896—1914 і 1923—30 выкладала ў сярэдніх навуч. установах у Кракаве, у 1915—18 — у Саратаве. У 1919—23 працавала ў Ягелонскай б-цы ў Кракаве. Працы па гісторыі Ягелонскай б-кі, дзейнасці патрыётаў ВКЛ на чале з Т.Рэйтанам на сойме 1773—75.

Творы:

Przewodnik po Bibliotece Jagiellońskiej. Kraków, 1923;

Zarys historii Biblioteki Jagiellońskiej. Kraków, 1923;

Tadeusz Rejnan i jego «Manifest» z grudnia 1773 // Kwartalnik historyczny. 1933. Z. 4;

Rejtan, Korsak i Bohuszewicz na sejmie 1773 roku: Materjały do monografji posła nowogródzkiego. Wilno, 1935.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.