Артыкулы: Капыскі Залман Юдавіч
Капыскі Залман Юдавіч [Зіновій Юльевіч; 6(19).1.1916, г. Віцебск—14.12.1996], беларускі гісторык. Д-р гіст. навук (1968). Скончыў Мінскі ін-т нар. гаспадаркі (1939). Працаваў у Мінскім аблпланаддзеле (1939), у Ін-це эканомікі АН БССР (1941). Удзельнік Вял. Айч. вайны. У 1950—90 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АН БССР. Даследаваў гісторыю бел. феад. горада, крыніцазнаўства, гістарыяграфію гісторыі Беларусі феад. эпохі. Адзін з аўтараў «Гісторыі Мінска» (1957), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), кніг «Полацк: Гістарычны нарыс» (1962), «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994).
Творы:
Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI—первой половине XVII в. Мн., 1966;
Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI—первой половине XVII в. Мн., 1975;
Сборники документов по истории Белоруссии, изданные в БССР (1921—1971 гг.) // Археографический ежегодник за 1974 г. М., 1975;
Источниковедение аграрной истории Белоруссии. Мн., 1978;
У.І.Пічэта аб феадальным грамадстве ў Беларусі XV—XVIстст. // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1978. № 5 (з М.Ф.Спірыдонавым);
Города Великого княжества Литовского в государственном законодательстве XVI—первой половины XVII в. // Первый Литовский Статут 1529 г. Вильнюс, 1982;
Историография БССР: Эпоха феодализма. Мн., 1986 (з В.У.Чапко);
Беларуска-літоўскія летапісы XV—XVIстст. як помнікі гістарычнай думкі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1986. № 4;
Белоруссия феодального периода в советской историографии 20-х годов // Сов. славяноведение. 1986. № 4.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне