Артыкулы: Каралінскі замак

Каралінскі замак. Існаваў у прадмесці Пінска Кароліна ў канцы 17—18 ст. Заснаваў вял. маршалак ВКЛ князь Я.К.Дольскі, які ў 1690 атрымаў ад сойма зямлю каля Пінска. Там было збудавана прадмесце Каролін, замак, які меў ваенную і прадстаўнічую функцыю, а насупраць яго — касцёл св. Карла Барамея. Замак узведзены ў новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэме, прамавугольны ў плане, меў памеры 76 × 38 × 46 × 76 м. Два паўд. бастыёны выходзілі на р. Прыпяць і мелі невял. памеры. Два паўн. бастыёны ахоўвалі замак з напольнага боку і вылучаліся значнымі памерамі; паміж імі знаходзілася брама. Бастыёны і курціны былі абмураваны каменем. Перад замкам ішоў роў шырынёй да 9 м з пад’ёмным мостам. На дзядзінцы стаяў палац уладальніка замка. Пасля смерці Дольскага (1695) перайшоў у спадчыну Вішнявецкім. Разбураны ў 1706 войскамі шведскага караля Карла ХІІ, пасля адбудаваны. Рэшткі замка захоўваліся да пач. 20 ст., застаўся мураваны падземны ход, якім можны было выйсці на бастыёны.

Літаратура:

Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.