Артыкулы: Каралюк (Королюк) Уладзімір Дарафеевіч

Каралюк (Королюк) Уладзімір Дарафеевіч (28.2.1921, г. Кутаісі, Грузія—26.12.1981), расійскі гісторык. Д-р гіст. навук (1965). Скончыў Маскоўскі ун-т (1943). З 1943 працаваў у Ін-це гісторыі АН СССР, з 1947 — у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі АН СССР (з 1970 загадчык сектара старажытнай гісторыі і гісторыі сярэдніх вякоў), намеснік гал. рэдактара часопіса «Советское славяноведение» (1965—81). Працы па гісторыі фарміравання славянскіх і ўсх.-раманскіх народнасцей, развіцця феадальных адносін і дзяржаў ва ўсх. і зах. славян, гісторыі міжнародных адносін перыяду феадалізму ў Цэнтр. і Усх. Еўропе, гісторыі адносін Расіі і Рэчы Паспалітай у 16—18 ст., гісторыі славістыкі. У кандыдацкай дысертацыі «Абранне Аўгуста ІІ на польскі прастол і ўступленне Рэчы Паспалітай у Паўночную вайну» (1948, шэраг артыкулаў па гэтай тэме ў перапрацаваным выглядзе перавыдадзены як манаграфія ў Польшчы) прааналізаваў узаемаадносіны Расіі і Рэчы Паспалітай напярэдадні і ў пачатку Паўн. вайны 1700—21. Адзін з аўтараў «Гісторыі Польшчы» («История Польши», т. 1, Масква, 1954), «Гісторыі Чэхаславакіі» («История Чехословакии», т. 1, Масква, 1956), «Нарысаў па гісторыі СССР» («Очерки по истории СССР: Период феодализма: Конец ХV в.—начало XVII в.», Масква, 1955), «Гісторыя сялянства ў Еўропе» («История крестьянства в Европе», т. 1, Масква, 1985).

Творы:

Свидание в Биржах и первые переговоры о польско-русском союзе // Вопросы истории. 1948. № 4;

Избрание Августа II на польский престол и русская дипломатия // Уч. зап. Ин-та славяноведения. М., 1951. Т. 3;

Речь Посполитая и подготовка Северной войны // Там жа. Т. 4;

Речь Посполитая и начало Северной войны // Там жа. Т. 5;

Начало шведской агрессии против Речи Посполитой в ходе Северной войны (1701—1702 гг.) // Там жа. М., 1952. Т. 6;

Русская дипломатия и подготовка вступления Речи Посполитой в Северную войну: (Восстановление русско-саксонского союза, 1702—1703 гг.) // Там жа. М., 1953. Т. 7;

Вступление Речи Посполитой в Северную войну // Там жа. М., 1954. Т. 10;

Ливонская война: К истории внешней политики Русского централизованного государства во 2-й половине XVI в. М., 1954;

Polska i Rosja a wojna północna. Warszawa, 1954;

Древнепольское государство. М., 1957;

Историческое значение Грюнвальдской битвы // Краткие сообщения Ин-та славяноведения. М., 1961. Вып. 32;

Западные славяне и Кивская Русь в X—XI вв. М., 1964;

Славяне и восточные германцы в эпоху раннего средневековья: Политическая и этническая история. М., 1985 (змешчана бібліяграфія прац К.).

Літаратура:

Владимир Дорофеевич Королюк // Сов. славяноведение. 1982. № 4;

Флоря Б.Н. Научная деятельность В.Д.Королюка // Там жа. 1984. № 4;

Славяне и их соседи. Вып. 7. М., 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.