Артыкулы: карацына

карацына, карацэна (iтальян. carazina ад лац. corium кара, верхнi слой, скура), назва ў 16—17 ст. даспеха са стальных пласцiнак у форме лускі, замацаваных на скураной або тэкстыльнай аснове. Поўны камплект К. складаўся з нагруднiка, наспiннiка, наплечнiкаў, налакотнiкаў. К. была цяжэйшая, чым суцэльнакаваныя даспехі, і выконвала хутчэй прадстаўнічую ролю. Узорам для яе сталі адпаведныя старажытнарымскія даспехі, што набылі папулярнасць дзякуючы ідэалогіі сарматызму. Пласцiны К.знойдзены пры археал. раскопках Берасця (16 ст.) i Клецка (17 ст.).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.