Артыкулы: Карскі Мацей

Карскі Мацей (24.2.1662, Добжынская зямля, Польшча—10.2.1717), прававед, фiлосаф. З 1680 езуіт. Вучыўся ў навiцыяце ў Вiльнi (з 1680), праходзiў курсы фiласофii ў Вiленскай акадэмii (1683—86), паэзii i рыторыкi ў Полацкiм езуiцкiм калегiуме, тэалогii i права ў Варшаве (1689—93). Па рэкамендацыi выкладчыка права А.Краснадэмбскага К. была даручана падрыхтоўка новага польскамоўнага выдання Статута ВКЛ 1588 (Вiльня, 1693). Дзякуючы гэтай працы К. набыў у ВКЛ вядомасць «знаўцы айчынных законаў». Выкладаў рыторыку ў Плоцку (1688—89, 1693—94) i Варшаве (1694—95), фiласофiю ў Полацку (1696—99). Абаранiў доктарскую дысертацыю па тэалогii ў Вiленскай акадэмii. Выкладаў кананiчнае права i тэалогiю ў Варшаўскiм калегiуме (1700—08). У час Паўн. вайны 1700—21 падтрымлiваў Станiслава Ляшчынскага. У 1709—10 рэктар Полацкага калегіума, у 1710—13 рэктар Віленскай акадэміі, адрадзiў яе пасля спусташальнай эпiдэмii 1710, аднавiў яе бiблiятэку. Дзякуючы свайму аўтарытэту дабiваўся згоды памiж варагуючымi групоўкамi магнатаў (у т.л. памiж вiленскiм бiскупам К.Бжастоўскiм i вял. гетманам ВКЛ Л.Пацеем). Шмат разоў выбiраўся шляхтай палюбоўным суддзёй замест Трыбунала ВКЛ. У 1713—16 узначальваў Лiтоўскую правiнцыю езуiтаў.

Валерый Пазднякоў.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.