Артыкулы: Карыцкі Кароль Фларыян

Карыцкі Кароль Фларыян (3.11.1702, в. Дзiтрыкi Лiдскага пав.—10.12.1789), педагог, дзеяч каталіцкай царквы. Брат М.Карыцкага. З 1717 езуіт, з 1729 ксёндз. Вучыўся ў езуiцкiх навуч. установах у Вiльнi, Слуцку i Полацку (17—23), выкладаў граматыку i паэзiю ў Вiльнi i Варшаве. У 1726—30 вучыўся ў Варшаўскiм калегiуме, дзе да 1732 выкладаў красамоўства, у 1732—33 выкладаў этыку ў Вiльнi. Гiсторык бiскуп Я.Альбертрандзi назваў яго «першым майстрам навук i густу ў езуiцкай лiтаратуры на Лiтве». У 1733—35 выкладаў рыторыку ў Слуцку, там жа ў 1735—36 прэфект школы, прапаведнiк у Радзiвiлаў. Атрымаў ступень д-ра фiласофii ў Вiленскай акадэмii, дзе ў 1736—39 выкладаў філасофію. У 1739—46 у Варшаве, праф. тэалогii, прапаведнiк, прэфект б-кі. У 1746—58 у Рыме. У 1759—63 узначальваў Мазавецкую правінцыю езуітаў. З 1763 рэктар Нясвiжскага калегiума. У 1765 прызначаны асiстэнтам польскiм пры генерале ордэна езуітаў у Рыме. Пасля скасавання езуiцкага ордэна (1773) за супрацьдзеянне рымскаму папе зняволены разам з генералам ордэна ў замку св. Анёла ў Рыме, вызвалены ў 1776. Апошнiя гады правёў у Рыме на пенсiёне папы. Падтрымлiваў сувязi з езуiтамi ў Рас. iмперыi, пераконваў iх у законнасцi iснавання ордэна на Беларусi. Выступаў супраць падпарадкавання езуiтаў бiскупу С.Богуш-Сестранцэвiчу, за стварэнне iх уласнай адм. арганiзацыi. Аўтар панегiрыка, шматлiкiх казанняў.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.