Артыкулы: Ана фон Зангерсхаўзен

Ана фон Зангерсхаўзен (Anno von Sangershausen; ?—6 або 8.7.1273), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1256—73. Паходзіў з цюрынгскага рыцарскага роду, сядзібай якога быў г. Зангергаўзен. У гістарычных крыніцах упамінаецца з 1254 як лівонскі магістр. Працягваў палітыку ўмацавання ордэна ў Прыбалтыцы. Будаваў крыжацкі замак у Клайпедзе. У 1256 ён быў атакаваны жамойтамі, напад якіх Ана адбіў і зрабіў карную экспедыцыю па Жамойці. У 1256 на капітуле ордэна выбраны вял. магістрам узамен Попа фон Остэрна, які пакінуў пасаду. У 1260 адбіваў напад жамойтаў на замак св. Георгія на Нёмане (Юрбарк), аднак бітва на Дурбе 1260 скончылася паражэннем войск ордэна. Вынікам гэтага стала паўстанне прусаў і куршаў супраць ордэнскай улады, якое пачалося ў вер. 1260. Адначасова кн. Аляксандр Неўскі ўдарыў з Пскова на г. Дорпат. У Прусіі ордэн страціў большасць сваіх замкаў, і само існаванне ордэна было пастаўлена пад пытанне. Ана звярнуўся за дапамогай да рымскага папы Урбана IV, які заклікаў крыжакоў Цэнтр. Еўропы дапамагчы Тэўтонскаму ордэну, абяцаючы адпушчэнне грахоў. У 1263 з сабраным войскам (пераважна з рэйнскіх абласцей Германіі) Ана прыбыў у Прусію. Адначасова вербаваў добраахвотнікаў у Германіі, Чэхіі і Аўстрыі. У 1265 папа Клімент IV зноў заклікаў на дапамогу Тэўтонскаму ордэну, і ў Прусію прыбылі новыя атрады, якімі камандавалі герцаг браўншвейгскі Альберт І, ландграф цюрынгскі Альберт ІІ, маркграф брандэнбургскі Ота ІІІ. Вял. рэйд па Натангіі прадпрыняў у 1272 маркграф мейсенскі Дзітрых ІІ. Да 1274 паўстанне ў Прыбалтыцы было ў асноўным падаўлена. Ана значна павялічыў зямельныя ўладанні Тэўтонскага ордэна ў розных краінах Еўропы. З’явілася 16 новых ордэнскіх камандорый, у т.л. ў Венецыі, Эгеры, Мотлінге.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.