Артыкулы: Мараўскі Андрэй

Мараўскі Андрэй (30.11.1702, Мазовія—2.12.1773), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, пісьменнік. У 1718 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Праф. рыторыкі ў Варшаве (1732—33), прэфект школ і бібліятэк у Нясвіжы (1733—35), Новагародку (1736—37), Слоніме (1737—40), прыдворны місіянер троцкага ваяводы (1740—41), місіянер у Лідзе (1742—46), Касцяневічах (1746—49), Вароньчы (1750—60), Любчы (1766—67). Аўтар жалобнага казання на смерць караля польскага і вял. князя літоўскага Аўгуста ІІ «Шчыры смутак» («Justusdolor», Варшава, 1733).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.