Артыкулы: Мараўскі Ігнацы Фелікс

Мараўскі Ігнацы Фелікс (1744—7.3.1790), ваенны дзеяч. З шляхецкага роду герба «Дамброва», брат М.Мараўскага. У маладосці служыў у радзівілаўскім войску. У час бескаралеўя 1763—64 змагаўся на баку Караля Станіслава Радзівіла Пане Каханку і здолеў ажаніцца з яго сястрой Тэафілай Канстанцыяй. Радзівіл пагадзіўся з мезальянсам і садзейнічаў паліт. кар’еры швагра. М. далучыўся да Радамскай канфедэрацыі. Пасол на сойм 1767—68, ген.-маёр (1768). Інфармаваў Радзівіла, які быў у эміграцыі, пра падзеі часоў Барскай канфедэрацыі ў ВКЛ, схіляў яго да вяртання. З 1776 М. на сапраўднай службе ў войску ВКЛ, камандаваў пешым рэгіментам вял. булавы ВКЛ. Пасол на сойм 1780, дэпутат Трыбунала ВКЛ 1783—84 (яго маршалак), ген.-лейтэнант (1783), камандзір 2-й дывізіі войска ВКЛ, пісар вялікі ВКЛ у 1783—87. У сваім маёнтку Завушша сабраў галерэю партрэтаў гіст. асобаў.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.