Артыкулы: Маркевiч Арсень Iванавiч

Маркевiч Арсень Iванавiч [30.3(11.4).1855, Брэст—18.1.1942], гiсторык, грамадскi дзеяч. Чл.-кар. АН СССР (1927), прафесар. Вучыўся ў Варшаўскiм ун-це (1872—76). Выкладаў у сярэднiх навучальных установах Холма (цяпер Хелм, Польшча) i Шаўляў (цяпер Шаўляй, Лiтва). Вывучаў мiжслав. сувязi ў 17 ст., дзейнасць Ю.Крыжанiча, Афанасія Фiлiповiча. У 1883—1907 выкладаў у Сiмферопальскай гімназіi. Старшыня Таўрычаскай вучонай архiўнай камiсii (1908—27, з 1923 — Таўрычаскае таварыства гiсторыi, археалогii i этнаграфii). Адзiн з арганiзатараў Таўрычаскага ун-та (потым педагагічны ін-т), дзе з 1918 дацэнт, пасля звышштатны прафесар (да 1930). У 1930-я г. жыў у Ленінградзе, дзе і памёр. Аўтар прац па археалогii i гiсторыi Крыма.

Творы:

Юрий Крижанич и его литературная деятельность: Ист.-лит. очерк. Варшава, 1876; Афанасий Филиппович, игумен брестский. Варшава, 1880.

Лiтаратура:

Непомнящий А.А. Арсений Маркевич и развитие историко-краеведческой библиографии Крыма в конце XIX—начале XX веков // Историко-библиографические исследования. СПб., 2002. Вып. 9 (змешчана бібліяграфія прац М.);

Яго ж. Арсений Маркевич: страницы истории крымского краеведения. Симферополь, 2005;

Яго ж. Невідомий рукопис Арсенія Маркевича: нові матеріали до біографії видатного краєзнавця // Краєзнавство: науковий журнал. Київ: Телесик, 2010. Ч. 1—2.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.