Артыкулы: Марыконі Аляксандр
Марыконі Аляксандр (11.1.1686, Вількамірскі пав.—19.11.1751), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, пісьменнік. З роду Марыконі, сын Сцыпіёна, брат Дамініка Марыконі і Караля Марыконі. У 1703 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Праф. рыторыкі ў Гародні (1716—17) і Плоцку (1717—18), філасофіі і матэматыкі ў Полцку (1719—22), прэфект школы ў Гародні (1722—23), спаведнік у Рыме (1723—29), праф. палемічнай тэалогіі ў Вільні (1730—31), рэктар калегіума ў Нясвіжы (1731—32), сакратар галавы правінцыі ордэна езуіта (1732—35), рэктар калегіума пры касцёле св. Ігнація ў Вільні (1735—40), рэктар калегіумаў у Варшаве (1740—43) і Полацку (1743—46), інструктар дома 3-й прабацыі ў Вільні (1747—49). Аўтар гіст. нарысаў езуіцкіх устаноў, некралогаў.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне