Артыкулы: Масальскі Юзаф Адрыян
Масальскі Юзаф Адрыян (каля 1726—6.6.1765), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З роду князёў Масальскіх, сын Міхала Юзафа Масальскага. Стараста гарадзенскі (з 1748), бержніцкі, лаздзейскі (з 1756), прапойскі, вісліцкі; падскарбі надворны ВКЛ з 1754; падпалкоўнік пяцігорскі, ген.-маёр (1754), 1756, 1758, 1760. Пасол на соймы 1744, 1750, 1752 (яго маршалак), дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1748 (яго маршалак). Кавалер ордэна Белага Арла (1761). Належаў да групоўкі Чартарыйскіх. Лічыўся здольным палітыкам, які намагаўся да рэфармавання дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, але заўчасная смерць перарвала яго кар’еру.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне