Артыкулы: Масевіч Аляксандр Ян

Масевіч Аляксандр Ян (?—каля 1696), дзяржаўны дзеяч. З незаможнага шляхецкага роду герба «Топач» зменены. У маладосці на ваеннай службе ў Сапегаў. Ваяваў супраць укр. казакоў, супраць шведаў пад Варшавай (1656). У 1658 у якасці камісара гетмана Паўла Яна Сапегі ўдзельнічаў у складанні інвентара Ляхавіцкага замка. У 1659—61 падстараста Рэтаўскага цівунства, што належала Сапегу. Лідскі пісар гродскі ў 1660-х г., пісар земскі з 1671, харужы з 1680, маршалак з 1684, віленскі падваявода з 1682, мсціслаўскі ваявода з 1690; цівун шадаўскі з 1674, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1667, пасол на соймы 1668, 1677, 1683, 1685 (на 3 апошніх абіраўся ў склад Скарбовага трыбунала ВКЛ), 1688, 1689, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1691. У 1669 удзельнічаў у выбарах караля польскага і вял. князя літоўскага Міхала Вішнявецкага, у 1674 — Яна ІІІ Сабескага. У пач. 1670-х г. маршалак двара Казіміра Яна Сапегі. Удзельнічаў у Хацінскай бітве 1673. На сойме 1683 абараны ў склад камісіі па перагаворах з Расіяй (пасяджэнні праходзілі ў Кадзіне). З пераходам у 1680-х г. Сапегаў у апазіцыю да каралеўскага двара М. стаў адным з лідэраў сапегаўскага лагера на соймах Рэчы Паспалітай. Меў маёнткі ў Лідскім пав.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.