Артыкулы: Маскевiч Багуслаў Казiмiр
Маскевiч Багуслаў Казiмiр (1625, в. Сэрвач Новагародскага пав.—4.4.1683), вайсковы i грамадскi дзеяч, пiсьменнiк-мемуарыст. Сын С.I.Маскевiча. Адукацыю атрымаў у Новагародскім калегіуме. У 1643—44 пры двары Б.Радзiвiла, у 1644 — люблiнскага кашталяна Ф.Зэбжыдоўскага. У гэты час перайшоў з кальвiнiзму ў каталiцтва. З 1646 на службе ў I.М.Вiшнявецкага, у 1646—48 удзельнiчаў з iм у бiтвах з укр. казакамi. У складзе харугвы Б.Радзiвiла ўдзельнiчаў у паходзе Я.Радзiвiла на Палессi, ва ўзяццi Мазыра (10—11.2.1649), Бабруйска (20—22.2.1649), у Лоеўскай бiтве 1649. У 1655 абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Пасол на соймы 1668, 1673, 1674. З 1668 на службе ў К. i М. Пацаў, у 1673—74 войскi новагародскi. Аўтар 2 дыярыушаў на польскай мове. У адным (ахоплiвае падзеi 1643—49) апiсаны ваенныя дзеяннi Вiшнявецкага, М.Патоцкага, М.Калiноўскага, Я.Радзiвiла супраць войск Б.Хмяльнiцкага на Украiне i Беларусi; шмат партрэтных i пейзажных замалёвак. У другiм апiсаны паход рас. ваяводы I.А.Хаванскага па Беларусi ў пач. 1660 i разгром яго войск аб’яднанымi сiламi гетманаў П.Я.Сапегi i С.Чарнецкага ў Палонкаўскай бітве 1660. Дыярыушы М. даюць аб’ектыўнае ўяўленне пра тагачасныя падзеi i факты ваеннага, палiт. i грамадскага жыцця.
Творы:
Pamiętniki Samuela i Bogusława Kazimierza Maskiewiczów. Wrocław, 1961.
Лiтаратура:
История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 215—216.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне