Артыкулы: Медніцкі замак
Медніцкі замак, абарончы комплекс каля в. Меднікі Віленскага пав. (цяпер в. Мядзінінкяй Вільнюскага р-на). Мяркуецца, што пабудаваны ў канцы 13—пач. 14 ст., упамінаецца з 1311. У наступныя стагоддзі амаль не перабудоўваўся. У пач. 16 ст. пашкоджаны пажарам. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 разбураны і не адноўлены. Адносіцца да тыпу кастэляў. Прамавугольны ў плане, плошча дзядзінца 2 га, даўжыня сцен 568 м, вышыня 14—15 м, таўшчыня 1,8—1,9 м; на вышыні 11 м зроблены байніцы. Па вуглах замка 3 вежы. У 1955—56 і 1960—62 у М.з. праводзіліся археалагічныя даследаванні. У 1961—63 частка руін закансервавана. Вядзецца рэстаўрацыя.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне