Артыкулы: «Рагаля»
«Рагаля», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталася больш за 150 родаў Беларусi, Украiны, Лiтвы i Польшчы, у т.л. Ажахоўскiя, Завадскiя, Iваноўскiя, Красiцкiя. Шчыт герба падзелены вертыкальна папалам, у 1-м, чырвоным полi сярэбраны аленевы рог з 4 адросткамi, у 2-м, сярэбраным полi чырвоны буйвалавы рог; клейнод — над прылбiцай з каронай такiя ж самыя рогi. Вядомы з сярэдзiны 13 ст.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне