Артыкулы: Радзівіл Мікалай (каля 1546—18.12.1589)
Радзівіл Мікалай (каля 1546—18.12.1589), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.Радзівіла Рудога. Атрымаў дамашнюю адукацыю. На чале ўласных атрадаў удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—82, узяцці Полацка ў 1579. Лоўчы ВКЛ у 1574—80, ваявода новагародскі з 1579. Вызнаваў кальвінізм. Валодаў маёнткамі ў Літве (Віжуны, Дубінкі і інш.), Жырмуны, Ліпічна, Беліца і Дакудава ў Лідскім пав., Індура ў Гарадзенскім пав., Востраў у Новагародскім пав., Мядзел у Ашмянскім пав.; трымаў Мазырскае стараства (з 1576), Мерацкую дзяржаву. У першым шлюбе жанаты з Аляксандрай Вішнявецкай. У шлюбе з Аленай Глябовіч меў 3 дачок і сына Юрыя.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне