Артыкулы: Радзівіл Мікалай Фаўстын

Радзівіл Мікалай Фаўстын (хросныя імёны Мікалай Альбрыхт Ігнацы Пётр; 21.5.1688, мяст. Дзятлава Слонімскага пав.—2.2.1746), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Сын Д.М.Радзівіла. Вучыўся ў Нясвіжы, Парыжы. У пач. Паўночнай вайны 1700—21 падтрымліваў Аўгуста ІІ і ўдзельнічаў у баях са шведамі, пасля перайшоў на іх бок, з 1709 зноў у антышведскім лагеры. Чашнік ВКЛ у 1706—09, мечнік ВКЛ у 1710—29, ваявода новагародскі з 1729; пасол на соймы 1718, 1720, 1722, 1726; генерал-лейтэнант (1725). У 1733 як саюзнік Расіі садзейнічаў абранню на трон Рэчы Паспалітай Аўгуста ІІІ, далей заставаўся агентам пецярбургскага двара (атрымліваў штогод 5 тыс. руб.). Выконваў абавязкі камандуючага войскамі ВКЛ. Валодаў Дзятлавам у Слонімскім пав., Глускам, Парэччам, Уселюбам у Новагародскім пав., Крожамі ў Жамойці і інш., трымаў Бабруйскае стараства. У шлюбе з Барбарай Завішай меў 6 дачок, 8 сыноў, у т.л. Удальрыка Крыштофа, Альбрэхта, Ежы, Станіслава.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.