Артыкулы: Радзівіл Міхал Геранім

Радзівіл Міхал Геранім (29.9.1744—28.3.1831), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат. Сын М.М.Радзівіла. Вучыўся ў Львове, Нясвіжы. Мечнік ВКЛ у 1771—75, віленскі кашталян у 1775—90 і ваявода з 1790; пасол на сойм 1773, чл. Пастаяннай Рады ў 1780—83 і 1793—94, чл. Адукацыйнай камісіі з 1783 (старшыня ў 1793). У 1792 далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. У час паўстання 1794 знаходзіўся ў Пецярбургу, не супрацьдзейнічаў аказанню яго ўраднікамі дапамогі паўстанню, выстаўленню рэкрутаў. Пасля адышоў ад паліт. дзейнасці. Сабраў у Нябораўскім палацы каштоўную калекцыю медалёў, б-ку (уключала прыватную б-ку Людовіка ХVІІІ), карцінную галерэю, збор гравюр. Сканцэнтраваў у сваіх руках вялізныя зямельныя ўладанні ў Польшчы (Нябораў, Крулікарня, Аркадыя і інш.), Украіне, Беларусі (Цімкавічы і інш.), з 1823 ардынат клецкі. У шлюбе з Аленай Пшаздзецкай меў 3 дачок, сыноў Антонія Генрыка, Караля Лукаша, Міхала Гедэона, Андрэя Валенціыя і Людвіка Мікалая (1773—1830), ардыната клецкага ў 1813—23.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.