Артыкулы: Радзівіл Станіслаў (12.5.1559—19.3.1599)

Радзівіл Станіслаў (12.5.1559, в. Лукішкі, цяпер у межах Вільнюса—19.3.1599), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.Радзівіла Чорнага. Вучыўся ў Нясвіжы, Лейпцыгу, падарожнічаў па Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Францыі; ведаў 12 моў. У 1574 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. У 1580—81 на чале ўласнага атрада ўдзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—82. Маршалак вялікі ВКЛ у 1592—95, стараста жамойцкі з 1595. Аўтар рэліг. твораў, перакладаў. У 1586 удзельнічаў у заснаванні 3 радзівілаўскіх ардынацый і стаў 1-м алыцкім ардынатам. Валодаў таксама Нягневічамі ў Новагародскім ваяв., Налібакамі ў Менскім ваяв., Дунілавічамі ў Ашмянскім пав. Фундаваў касцёлы ў Налібаках, Дунілавічах. У шлюбе з Марынай Мышкай меў 2 дачок, сыноў Станіслава, Ежы, Мікалая Крыштофа, Альбрыхта Станіслава.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.