Артыкулы: Радзівіл Юзаф Мікалай

Радзівіл Юзаф Мікалай (13.11.1736, Кракаў—1813), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.М.Радзівіла. З 1759 ардынат клецкі. Пісар вялікі ВКЛ у 1764—73, ваявода менскі ў 1773—84, троцкі кашталян у 1784—88 і ваявода з 1788; пасол на соймы 1760, 1764, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1782. У 2-й пал. 1760-х г. прыхільнік групоўкі Чартарыйскіх, падтрымліваў абранне на трон Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Далучыўся да Радамскай канфедэрацыі (быў абраны маршалкам Мазырскай канфедэрацыі). Меў таксама маёнткі ў Польшчы, быў адным з апекуноў над латыфундыяй К.С.Радзівіла Пане Каханку ў час яго эміграцыі. У шлюбе з Антанінай Мянчынскай меў сына Антонія, у шлюбе з Вікторыяй Астрарог — 3 дачок.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.