Артыкулы: Рыжскі езуіцкі калегіум
Рыжскі езуіцкі калегіум. Існаваў у г. Рыгаў 1582—1621. Фундацыйны акт выдаў 25.6.1582 кароль Стафан Баторый. Калегіум быў уладкаваны ў былым кляштары цыстэрцыянак пры касцёле св. Марыі Магдалены. 4-класная школа адчынена ў 1584. У 1587 гар. ўлады выгналі езуітаў з Рыгі. Вернуты ў 1591. З 1598 пры калегіуме існавала бурса, працавалі тэатр, б-ка. Дзейнасць калегіума спынілася пасля заняцця Рыгі шведамі ў 1621. Акрамя навучання езуіты займаліся пашырэннем каталіцтва, казалі пропаведзі на польскай, нямецкай, латышскай і літ. мовах.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне