Артыкулы: «Рэгесты крынiц па гiсторыi Лiтвы...»
«Рэгесты крынiц па гiсторыi Лiтвы...» («Regesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z Polską», «Regesta Lithuaniae ab origine usque ad Magni Ducatus cum Regno Poloniae unionem»), зборнiк рэгестаў па гiсторыi Лiтвы, Жамойцi i некаторых заходнябалцкiх плямён (яцвягаў, галiндаў, надроваў, скальваў) з найдаўнейшых часоў да пачатку панавання ў ВКЛ вял. кн. Гедзiмiна (1315). Складзены на лацінскай мове i выдадзены Г.Пашкевiчам (т. 1. Варшава, 1930). Працяг выдання не здзейснены. Змяшчаюць з вычарпальнай паўнатой асобныя паведамленнi з прац антычных аўтараў (Тацыта, К.Пталамея), сярэдневяковых гiсторыкаў (Касiядора, Iардана, Я.Длугаша, Пятра з Дусбурга, В.Кадлубака, Генрыха Латвiйскага i iнш.), нямецкiх i польскiх аналаў, рус. летапiсаў (Iпацьеўскага, Лаўрэнцьеўскага, наўгародскiх i iнш.). Размешчаны ў храналагiчным парадку, 1-ы з iх — паведамленне Тацыта пра эстаў (
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне