Артыкулы: рэгiмент
рэгiмент (ад лац. regimentum кiраванне, камандаванне), буйная вайсковая часць у Рэчы Паспалiтай у 17—18 ст. Звычайна Р. называлi полк з аднаго цi больш батальёнаў, эскадронаў чужаземнага аўтараменту (наёмная пяхота, драгуны, рэйтары, аркебузеры). У войску ВКЛ у 18 ст. Р. называлi палкi пяхоты i гвардыi.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне