Артыкулы: Смаленскае ваяводства

Смаленскае ваяводства, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 15—17 ст. Цэнтр — г. Смаленск. Утворана ў 1508 на аснове Смаленскай зямлі. У ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 151222 С.в. занята ў 1514 маскоўскім войскам. У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 160918 Смаленшчына занята войскамі Рэчы Паспалітай, i сойм у 1613 аднавіў С.в. у складзе ВКЛ, што прызнала Расія пры заключэнні Дэулінскім nepамip’і 1618. У склад С.в. ўвайшлі ранейшыя смаленскія землі з г. Белы, Дарагабуж, Рослаў, Смаленск, Сярпейск, маскоўскія ўезды Невель і Себеж з Красным Гарадком, Северская зямля з Трубчэўскім княствам, Почапская вол. У 1625 у складзе С.в. створаны Старадубскі павет, землі, што ляжалі на Пн ад яго, утваралі Смаленскі павет. Паводле ўмоў Палянаўскага мipy 1634, якім скончылася вайна Pacii з Рэччу Паспалітай 163234, са складу С.в. перададзены Pacii Сярпейская вол. На той тэрыторыі Севершчыны, што засталася, у 1635 створана Чарнігаўскае ваяв. ў складзе Польскага каралеўства. У 1644 кароль у якасці жэста добрай волі перадаў Расіі Трубчэўск. У 1638 са Смаленскага пав. перададзены ў Полацкае ваяв. Невельская, Себежская i Краснагорская воласці. У 1620—40-я г. ў С.в. праведзена валочная памера. Зямля раздавалася атрадам казакоў, літ. татараў, пушкарам i інш. ваенна-служылым людзям, шляхце (на ленным праве). У 1633 Невельскую i Себежскую вол. ў лен атрымаў К.Радзівіл. 9 гарадоў С.в. ў 1611—26 атрымалі магдэбургскае права, у Смаленску створаны 4 рамесныя цэхі. У 1654 у ходзе вайны Pacii з Рэччу Паспалітай 165467 С.в. занята рас. войскамі. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 Смаленшчына засталася ў складзе Pacii, аднак у Рэчы Паспалітай працягвалі icнaваць смаленскія павятовыя пасады (у 1793 смаленскія ваявода i кашталян перайменаваны ў мерацкіх); смаленская шляхта-выгнанцы (эгзулянты)збіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.

Ваяводы смаленскія: Юрый Глебавіч (1508—14), Ю.А.Салагуб (1514), В.Тышкевіч (1569—70), Р.Б.Валовіч (1571—77), Ю.Ю.Осцік (1578—79), Ф.С.Кміта (1579—87), Я.Я.Валмінскі (1588—95), Я.С.Абрамовіч (1596—1602), П.Дарагастайскі (1605—11), М.Глябовіч (1611—21), А.П.Сапега (1621), М.Друцкі-Саколінскі (1621), А.Гасеўскі (1625—39), К.Гасеўскі (1639—43), Е.К.Глябовіч (1643—53), П.Я.Сапега (1653), П.К.Абуховіч (1653—56), А.М.Саковіч (1658—62), М.К.Пац (1663—67), Р.К.Падбярэскі (1667—77), К.М.Есьман (1677—86), С.К.Песачынскі (1686—91), А.П.Тарла (1691—1710), Я.Кос (1710—12), А.Я.Патоцкі (1712—14), Ф.Цэтнер (1714—32), М.З.Замойскі (1732—35), С.Патоцкі (1735—44), П.П.Сапега (1744—71), Ю.С.Сасноўскі (1771—75), Ю.Тышкевіч (1775—90), Ф.К.Сапега (1791—93).

Кашталяны смаленскія: Р.Ю.Трызна (1569—72), Д.М.Пац (1572—78), Ю.М.Зяновіч (1579—83), М.Пац (1584), Б.П.Сапега (1585—88), С.П.Нарушэвіч (1588—89), А.В.Тышкевіч (1589—90), В.В.Агрыпа (1590—97), В.Шэмет (1597—99), Я.Я.Зяновіч (1600—14), І.І.Мялешка (1615—22), М.Л.Саламярэцкі (1623—26), Б.Стравінскі (1627—31), А.Масальскі (1631—38), Д.К.Абрынскі (1638), Е.Храптовіч (1639—43), П.Рудаміна-Дусяцкі (1643—49), А.Кірдзей-Радзівановіч (1649—53), У.Валовіч (1653—56), К.Л.Еўлашэўскі (1656—59), Я.Далмат-Ісайкоўскі (1659), П.Тышкевіч (1660—63), С.К.Кандзежаўскі (1663—65), С.Ф.К.Вільчак (1665—93), Я.Ф.Храпавіцкі (1693—94), К.А.Храпавіцкі (1695—1703), К.М.Друцкі-Саколінскі (1703—12), К.Б.Неміровіч-Шчыт (1713—20), Я.Сцыпіён (1720—38), К.І.Несялоўскі (1738—52), С.А.Бужынскі (1752—63), Т.Бужынскі (1763—70), А.Зянковіч (1770—90), А.Сухадольскі (1790—93).

Літаратура:

Довгялло Д.И. Очерки бытовой жизни Смоленска в польскую эпоху // Смоленская старина. Смоленск, 1909. Вып. 1, ч. 2;

Думин С.В. Социально-политическое развитие городов Смоленского воеводства в составе Речи Посполитой (1618—1654 гг.) // Проблемы истории античности и средних веков. М., 1980;

Яго ж. Ремесло и ремесленники Смоленского повета Речи Посполитой в первой половине XVII века // Проблемы истории античности и средних веков. М., 1981;

Яго ж. Повинности крестьян Смоленского края в первой половине XVII в. // Землевладение и повинности феодально зависимых крестьян нечерноземной полосы (XVI—первая половина XIX вв.). Смоленск, 1982;

Яго ж. Крестьяне западнорусских земель под властью феодалов Речи Посполитой // Основные категории крестьян в период позднего феодализма (XVII—первая половина XIX вв.). Смоленск, 1985;

Яго ж. К истории развития ленного землевладения в Речи Посполитой в XVII в.: (Смоленское воеводство в земельной политике династии Вазов) // Сов. славяноведение. 1986. № 2;

Флоря Б.Н. Положение православного населения Смоленщины в составе Речи Посполитой // Revue des études slaves. 1998. F. 2;

Оstrоwski B. Pospolite ruszenie szlachty smoleńskiej w XVII wieku // Acta baltico-slavica. Wrocław etc., 1980. T. 13.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.