Артыкулы: Смаленская зямля

Смаленская зямля, адм.-тэр. адізінка ў ВКЛ у канцы 14—пач. 16 ст. Цэнтр — г. Смаленск. Створана ў 1395 вял. кн. Вітаўтам замест Смаленскага княства, далучанага да ВКЛ. З канца 15 ст. называлася таксама паветам. Кіравалася намеснікамі вял. князя, першыя з іх былі княжацкага паходжання. Намеснік меў шырокія паўнамоцтвы, выконваў адм., ваенныя і судовыя функцыі. Высокае становішча ў С.м. мелі акольнічыя, а таксама казначэй, які збіраў даніну ў велікакняжацкі скарб. Існавалі таксама намеснікі ў Дарагабужы, Дземені, Лучыне. У ваенных адносінах смаленскаму намесніку падпарадкоўваліся намеснікі ў Бранску, Казельску, Любуцку і Мцэнску. С.з. карысталася шырокай аўтаноміяй. На аснове С.з. ў 1508 створана Смаленскае ваяводства.

Намеснікі смаленскія: кн. Ямант Тулунтавіч (1395—39), Васіль Барэйкавіч (1395—1401?), кн. Раман Міхайлавіч Бранскі (1401), Ян Бутрым (1422), Гедыгольд (Юрый; каля 1424), Бутрым (Юрый; 1435), Іван Гаштольд (1436—40), Андрэй Саковіч (1440), кн. Сямён Ямантавіч (1441—45), Судзівой Валімунтавіч (1445—47), Сенька Пётр Гедыгольдавіч (1447—51), Міхаіл Кезгайлавіч (1451—58), Івашка Вяжэвіч (1459—66, 1469—75), Мікалай Няміравіч (1467—69), Мікалай Радзівілавіч (1482—86), Іван Іллініч (1486—90), Юрый Глебавіч (1490—99), Мікалай Іванавіч Іллініч (1499), Станіслаў Пятровіч Кішка (1500—03), Юрый Андрэевіч Салагуб (1503—07), Юрый Іванавіч Зяновіч (1507—08).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.