Артыкулы: Урэцкая людвісарня

Урэцкая людвісарня —майстэрня па вырабе званоў і гармат у мястэчку Урэчча каля Слуцка (цяпер вёска ў Любанскім р-не).

Заснаваў да 1747 Геранім Фларыян Радзівіл. У інвентары Урэцкай шкляной гуты 1774 упамінаюцца старыя людвісарня і гізарня на яе тэрыторыі. У дакуменце 1775 пералічаны інструменты людвісарні: жалезныя пруты, вобручы і краты, формы з жалезнымі абручамі для адліўкі малых гармат, «штукі» жалеза з адтулінамі для адліўкі званоў, жалезныя таўкачы для ўтрамбоўкі зямлі, абложаныя залезам гліняныя заслоны, свярдзёлы для свідравання адтулін у гарматах і інш. Меркавалася ў 1775 аднавіць дзейнасць людвісарні, але гэтага не адбылося. Вырабы У.л. невядомы.

Падрабязнасці:

Brensztejn Michał. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. 227 s., il. (S. 91—92).

Karkucińska Wanda. Anna z Sanguszków Radziwiłłowa (1676—1746). Działalność gospodarcza i mecenat. Warszawa: Semper, 2000. 391 s. (S. 162—163).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.