Артыкулы: Чаркаскае паўстанне 1536
Чаркаскае паўстанне 1536, выступленне мяшчан, казакоў і баяр г. Чаркасы ў Кіеўскім ваяв. супраць уціску адміністрацыі старасты В.Тышкевіча і яго папярэдніка памерлага А.Дашковіча. Было выклікана фактычным скасаваннем гар. самакіравання, значным ростам павіннасцей і падаткаў, якія ішлі на барацьбу з татарскай пагрозай. Паўстанцы прагналі з горада ўраднікаў старасты і стварылі сваё самакіраванне. Пад уплывам Ч.п. пачалося Канеўскае паўстанне 1536. Для падаўлення паўстанняў з Кіева былі пасланы ўрадавыя войскі. Канеў быў узяты, аднак пад Чаркасамі мяшчане і казакі разбілі пасланыя супраць іх атрад. Асцерагаючыся пашырэння паўстання, урад прызначыў новага старасту і пайшоў на часовае паслабленне падаткаў і павіннасцей. Аднак шмат незадаволеных сямей мяшчан і казакоў перасяліліся у Канеў, на Запарожжа, у інш. месцы.
Літаратура:
Яковлев А. Бунт черкасцев и каневцев в 1536 году // Україна. Київ, 1907. Т. 1;
Черкас Б.В. Остафій Дашкович — черкаський і канівський староста XVI ст. // Український історичний журнал. 2002. № 1.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне