Артыкулы: чашнік
чашнік,урад (пасада) у ВКЛ. Павінен быў наліваць вял. князю ВКЛ напоі ў посуд, што падносіў да гаспадара падчашы. Пасада вядома з 1409. Пры двары вял. кн. Аляксандра [1492—1506] было некалькі Ч. З цягам часу пасада ператварылася ў намінальную. У паветах існавалі павятовыя Ч. З 17 ст. ўсталявалася польская форма назвы пасады — чэснік.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне