Артыкулы: шамбялян
шамбялян, ганаровая прыдворная пасада ў Рэчы Паспалітай у 18 ст. Павінен быў знаходзіцца пры асобе манарха для ганаровых паслуг у час цырымоній. Пасада існавала як узнагарода магнатам, шмат Ш. прызначыў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Ш. атрымлівалі аплату ад караля. Сімвал пасады — пазалочаны ключ, які насіўся на левым бядры. У іншых краінах Ш. адпавядала пасада камергера.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне