Артыкулы: шпег
шпег (шпіг) (ад сярэдневерхненям. spehaer дазорца, разведчык), 1) у ВКЛ у 16—18 ст. асоба, якая вяла судовае следства, расшуквала злачынцаў, падазроных асоб, збірала інфармацыю пра злачынствы. 2) У ВКЛ назва разведчыка, шпіён. Трымаліся і аплачваліся вайсковымі ўладамі, пераважна на граніцы. Дзейнічалі на ўласнай тэрыторыі (як контрразведка), на тэр. іншых дзяржаў. Некаторых Ш. вербавалі з жыхароў памежных краін. Ш. называлі таксама членаў вайсковых падраздзяленняў для захопу «языка».
Літаратура:
Bardach J. Ryskun і szpieg: Z dziejów służby wywiadowczej w Wielkim Księstwie Litewskim XVI stulecia // Bardach J. Studia z ustroju і prawa Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVII w. Warszawa, 1970.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне