Артыкулы: Эйшышкскі павет
Эйшышкскі павет, адм.-тэр. адзінка ВКЛ у складзе Віленскага ваяводства ў канцы 18 ст. Цэнтр — мяст. Эйшышкі (цяпер Эйшышкес Шальчынінкскага р-на, Літоўская Рэспубліка). Створаны ў 1791 Чатырохгадовым соймам на аснове паўн. парафій Лідскага пав. (Беняконскай, Эйшышкскай, Нацкай, Асоўскай, Радунскай, Заблоцкай, пасля далучана Воранаўская). На Гарадзенскім сойме 1793 Э.п. далучаны да Мерацкага ваяв. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэрыторыя Э.п. ў складзе Рас. імепрыі.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне