Артыкулы: эканомія

эканомія (грэч. oikonomia кіраванне гаспадаркай), сталовы маёнтак, від дзяржаўнага зямельнага ўладання ў ВКЛ. Вылучаны на падставе соймавай канстытуцыі 1589 «Ардынацыя аб каралеўскіх прыбытках Вялікага княства Літоўскага» з каралеўскіх і велікакняжацкіх уладанняў для задавальнення патрэб двара манарха і прыдворнага скарбу. Мелі ўласнае адм.-гаспадарчае кіраванне, падначаленае надворнаму падскарбію ВКЛ. У адрозненне ад Э. іншыя каралеўскія ўладанні перадаваліся старастам (гл. Стараства). На Беларусі існавалі Берасцейская эканомія, Віцебская эканомія, Гарадзенская эканомія, Кобрынская эканомія, Магілёўская эканомія, у Літве — Аліцкая эканомія, Шаўліская эканомія. Для кантролю за станам Э. у іх праводзіліся люстрацыі. Падзяляліся на войтаўствы, ключы, губерні, лясніцтвы. Пасля далучэння Беларусі і Літвы да Рас. імперыі ў канцы 18 ст. Э. перайшлі ў царскую казну, некаторыя падараваны прыватным асобам. У 18 ст. ў ВКЛ некаторыя стараствы таксама называліся Э. (Полацкая эканомія, Віцебская, Слонімская і інш.).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.