Артыкулы: Базілевіч (Базилевич) Канстанцін Васілевіч

Базілевіч (Базилевич) Канстанцін Васілевіч [12(24).5.1892, г. Кіеў—3.3.1950], расійскі гісторык. Канд. гіст. н. (1935), праф. (1938). Скончыў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча ў С.-Пецярбургу (1913), авіяцыйную школу, Маскоўскі ун-т (1922). Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне, з 1918 у Чырвонай Арміі. У 1918—21 працаваў у ваенна-тэхнічнай рэдакцыі Рэўваенсавета, у 1922—29 у Дзярж. гістарычным музеі ў Маскве, у 1929—35 у НДІ сувязі і Інжынерна-тэхнічнай акадэміі сувязі. З 1930 выкладаў у вузах Масквы, з 1935 — у Маскоўскім ун-це, з 1939 — у Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК ВКП(б), адначасова з 1936 старшы навуковы супрацоўнік Ін-та гісторыі АН СССР. Даследаваў гісторыю феадальнай Расіі: народныя рухі, гандаль, знешнюю палітыку дзяржавы. У 1949 змясціў у часопісе «Вопросы истории» артыкул «Вопыт перыядызацыі гісторыі СССР феадальнага перыяду», якім была распачата вял. навуковая дыскусія. Апублікаваў дакументы па гісторыі гарадскіх паўстанняў у Расіі ў 17 ст., мытныя кнігі. Адзін з аўтараў абагульняючых прац «Нарысы гісторыі СССР», «Гісторыя Масквы», падручнікаў па гісторыі СССР для вузаў і сярэдніх школ. Пасмяротна выйшла незавершаная манаграфія «Знешняя палітыка Рускай цэнтралізаванай дзяржавы: Другая палова XV стагоддзя» (Масква, 1952), у якой Б. даў нарыс палітычнай гісторыі Расіі ў 15 ст., даследаваў яе знешнюю палітыку ў адносінах да татарскіх ханстваў і ВКЛ. Дэтальна прасачыў ход ход ваенных дзеянняў паміж Расія і ВКЛ у 1480—90-х гг. і вайну паміж імі ў 1500—03, узаемаадносіны асобных рускіх дзяржаў з ВКЛ у 2-й пал. 15 ст., літоўска-крымскія ўзаемадачыненні. За гэту працу Б. пасмяротна адзначаны Ламаносаўскай прэміяй 1-й ступені (1950).

Творы:

Таможенные книги как источник экономической истории России // Проблемы источниковедения. М.; Л., 1933. Сб. 1;

К вопросу об изучении таможенных книг XVII в.: (Проблема внутренней критики источника) // Там же. 1936. Сб. 2;

Крестьянская война начала XVII века. Разгром польской и шведской интервенции: Стенограмма лекций, прочитанных 29 и 30 декабря 1939 г. Лекции 14 и 15. М., 1940;

Борьба украинского и белорусского народов против польского владычества. Присоединение Украины к России: Стенограмма лекций, прочитанных 15 и 17 января 1940 г. Лекции 20 и 21. М., 1940;

Борьба русского народа с польско-шведской интервенцией в начале XVII века. Минин и Пожарский. М., 1946;

Внешняя политика Русского централизованного государства: Вторая половина XV века. [2 изд.] М., 2001.

Літаратура:

К.В.Базилевич // Вопросы истории. 1950. № 3;

Исторические работы К.В.Базилевича // Вопросы истории. 1950. № 7 (змешчана бібліяграфія прац Б.);

Черепнин Л.В. К.В.Базилевич // Уч. зап. МГУ. М., 1952. Вып. 156;

Яго ж. К 10-летию со дня смерти С.В.Бахрушина и К.В.Базилевича // Черепнин Л.В. Отечественные историки XVIII—XX вв. М., 1984.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

2020-03-30 10:23:55
Секрет евреев: Еврейские мужчины лечат простатит за 2-3 недели! Один раз в жизни! Раз и навсегда! Узнаем как... http://bit.ly/3bqeXp9

2020-03-30 05:26:17
Секрет евреев: Еврейские мужчины лечат простатит за 2-3 недели! Один раз в жизни! Раз и навсегда! Узнаем как... http://bit.ly/3bqeXp9

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.