Артыкулы: гон
гон (гоня) — народная мера даўжыні і плошчы.
1) Участак паляўнічага промыслу.
2) Даўжыня пракоса да адпачынку касца.
3) Адлегласць, якую праязджалі да змены коней. 4) Адлегласць, якую праходзіў араты да адпачынку запрэжкі. Раўнялася прыблізна 30—120 сажням (каля 60—240 м, звычайна каля 120 м).
Літаратура:
Молчанова Л.А. Народная метрология. Мн., 1973.
© Яўген Анішчанка, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне