Артыкулы: чвэрць
чвэрць, мера аб’ёму сыпкіх рэчываў і плошчы ў ВКЛ.
1) Мера аб’ёму сыпкіх рэчываў, гал. чынам збожжа, круп, мукі; літаральна 1/4 частка. У залежнасці ад велічыні бочкі, гарца, мясцовасці, мэт (сяўба, гандаль, аптовая або дробная нарыхтоўка і г.д.) у Ч. уваходзіла 18, 36, 64, 72, 80 гарцаў (ад 101,63 да 203,26 л). У 1792—93 пры рэквізіцыях з боку рас. арміі Ч. прыраўноўвалася да 1/2 віленскайбочкі (7 пудоў 10 фунтаў мукі, што складала
2) Мера плошчы. У дзярж. уладаннях вядомы Ч. у 4 службы і ў 1 волоку.
Літаратура:
Зеленский И. Материалы для географии и статистики России...: Минская губерния. Ч. 1. СПб., 1864;
Сементовский А.М. О мерах и весе, употребляемых в Витебской губернии. Витебск, 1874;
Каменцева Е.И.,Устюгов Н.В. Русская метрология. 2 изд. М., 1975.
© Яўген Анішчанка, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне