Артыкулы: экзактар

экзактар (лац. exactor зборшчык падаткаў), у Рэчы Паспалітай упаўнаважаны дзяржаўным скарбам паборца або наглядальнік за спагнаннем падымнага, пагалоўнага, мытных і прапінацыйных падаткаў, судовых штрафаў, дзярж. даўгоў і нядоімак.

У ВКЛ існавалі з канца 16 ст. ў якасці дзярж. інспектараў у кожным павеце (ваяводстве). Э. прызначаліся з гаспадарскіх дваран, камісараў, арандатараў. Дзейнічалі паводле спец. інструкцый або падатковых тарыфаў, ухваленых мясц. соймікамі. Карысталіся дапамогай мясц. адміністрацыі (аканомаў, губернатараў, магістратаў) і кватаруючых харугваў.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.