Артыкулы: Балыка Багдан

Балыка Багдан, кіеўскі купец пач. 17 ст., аўтар успамінаў. Сын кіеўскага войта. У студз. 1612 выехаў з інш. кіеўскімі купцамі праз Лоеў, Гомель і Мсціслаў у Маскву, куды прыбыў у чэрв. 1612 разам з атрадам войск Рэчы Паспалітай. У Маскве Б. спыніўся ў Кітай-горадзе, які хутка стаў аб’ектам атак 2-га рас. апалчэння. Абложаным у Кітай-горадзе і Крамлі жаўнерам Рэчы Паспалітай не змог дапамагчы атрад гетмана Я.К.Хадкевіча, і яны, пакутуючы ад голаду, у ліст. 1612 капітулявалі. У пач. 1613 Б. выехаў у Кіеў. Напісаў запіскі “О Москве и о Дмитрию, царику московском ложном», у якіх распавядаецца пра паезду ў Маскву і аблогу Крамля ў 1612. Запіскі Б. — важная крыніца па гісторыі вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. Захаваліся ў адзіным рукапісу, які ў 19 ст. зберагаўся ў зборы Асалінскіх у Львове. Выдадзены ў 1882 У.Б.Антановічам.

Літаратура:

В.А.Записки киевского мещанина Божко Балыки о московской осаде 1612 года // Киевская старина. 1882. № 3.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.