Артыкулы: Бальцэвіч Францішак Вацлаў
Бальцэвіч Францішак Вацлаў, віленскі гравёр сярэдзіны 18 ст. Працаваў у тэхніцы гравюры па медзі. Гравіраваў пераважна выявы святых, у т.л. Пятра Скаргі (1748), каралевіча Казіміра (1749), Іосіфа Каласанці, Яна Непамука, Антонія Падуанскага, Вінцэнта Ферэрыуса; абразы Маці Божай у Віленскім касцёле св. Міхала, Лукішскую, Вастрабрамскую, Эйсімонцкую. Аўтар партрэта каралевы Марыі Юзэфы, жонкі Аўгуста ІІІ (1746). Выканаў некалькі экслібрысаў для дамініканскіх і прыватных бібліятэк Г.Піскоўскага, Г.Помяна, К.Л.Плятэра, М.Г.Важынскага і інш. Стварыў уласны тып экслібрыса (з бюстамі «вучоных мужоў»), які стаў узорам для інш. мастакоў. Творы Б. вызначаюцца тэхнічнай дасканаласцю, прапрацоўкай дэталей.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне