Артыкулы: Балюліс (Baliulis) Альгірдас Антанас

Балюліс (Baliulis) Альгірдас Антанас (н. 2.1.1936, в. Дуабяй Уценскага р-на, Літва), літоўскі гісторык, археограф. Д-р гуманітарных навук (1993). Скончыў Вільнюскі ун-т (1958). З 1958 працаваў у Інспекцыі па ахове помнікаў Дзяржбуда Літвы, з 1962 заг. б-кі Вільнюскага філіяла Каўнаскага політэхн. ін-та, нам. дырэктара Навук. б-кі Вільнюскага ун-та. З 1971 у Ін-це кансервацыі помнікаў, з 1988 і з 2000 навук. супрацоўнік, у 1994—99 заг. аддзела археаграфіі Ін-та гісторыі Літвы. Даследуе гісторыю гарадоў і мястэчак Літвы, у т.л. помнікаў горадабудаўніцтва. Падрыхтаваў да друку і выдаў крыніцы па гісторыі ВКЛ: «Рашэнні Галоўнага Літоўскага Трыбунала, 1583—1655» (1988, з В.Раўдзелюнасам), «Інвентары старостваў Вількамірскага павета 1765 года» (1994), кнігі Метрыкі ВКЛ № 1, 3, 8, 10, 12, 25, 51, 52, 531, 532, 564 (1995—2004, з іншымі), хрэстаматыю «Паўсядзённае жыццё ў Вялікім княстве Літоўскім» (2001, з Э.Мейлусам), «Судовыя кнігі Жагарскага двара, 1670—1751» (2003, з Раўдзелюнасам і Р.Фірковічусам). Літоўская нац. прэмія ў галіне навукі за падрыхтоўку да друку кніг Метрыкі ВКЛ (1998).

Творы:

Trakų miestasirpilys: Istorijairarchitektūra. Vilnius, 1991 (разам з С.Мікулёнісам, А.Мішкінісам).

Літаратура:

Antanavičius Darius. Algirdui Antanui Baliuliui – 70 // Lietuvos istorijos metraštis. 2006 metai. 1. Vilnius: LII, 2007.

© Валерый Пазднякоў, 2005, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.