Артыкулы: Банёніс (Banionis) Эгідыюс
Банёніс (Banionis) Эгідыюс (20.11.1948, г. Панявежыс, Літва—6.8.1993), літоўскі гісторык. Канд. гіст. н. (1982). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1972). З 1972 у Архіве л-ры і мастацтва Літвы (з 1974 дырэктар). З 1985 заг. аддзела археаграфіі Ін-та гісторыі АН Літвы. Выкладаў у Вільнюскім і Каўнаскім ун-тах. Вывучаў дыпламатыю ВКЛ 15—16 ст., гісторыю Метрыкі ВКЛ, генеалогію. Падрыхтаваў да друку кнігі Метрыкі ВКЛ: «Літоўская Метрыка. Кн. 5 (1427—1506)» (1993), «Літоўская Метрыка. Кн. 10 (1440—1523)» (выд. 1997, з А.Балюлісам).
Творы:
Великое княжество Литовское: основные тенденции государственного и культурного развития в XV в. // Наш радавод. Гродна, 1991. Кн.3, ч.3;
К вопросу о генезисе книг Литовской Метрики (последняя четверть XV в.) // Литовская Метрика: Исслед. 1988 г. Вильнюс, 1992;
З гісторыі Літоўскай Метрыкі // Бел. гіст. часоп. 1994. №1;
LietuvosDidžiosiosKunigaikštystėspasiuntinybių tarnubaXV—XVIamžiais. Vilnius, 1998.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне