Артыкулы: Чарняўскі Фёдар Віктаравіч
Чарняўскі Фёдар Віктаравіч (22.2.1940, в. Сярпішчына Лагойскага р-на—28.10.2024) — беларускі генеалог.
У 1964 скончыў Мінскі педагагічны інстытут, дзе ў 1968—1971 вучыўся ў завочнай аспірантуры па спецыяльнасці «эканамічная геаграфія». Выкладаў у сярэдніх навучальных установах. У 1971—2002 працаваў у Беларускім навукова-даследчым і тэхналагічным інстытуце аўтамабільнага транспарту навукова-вытворчага аб’яднання «Аўтатранстэхніка» (з 1971 малодшы навуковы супрацоўнік, з 1973 загадчык сектару прагназавання развіцця пасажырскага аўтатранспарту агульнага карыстання рэспублікі, з 1981 старшыня прафесійнага камітэту аб’яднання).
Даследаваў генеалогію беларускіх шляхецкіх родаў, асабліва Менскага павета ВКЛ.
Працы (кнігі):
Чарняўскі Ф.В. Ураднікі Менскага ваяводства XVI—XVIII стст. Біяграфічны даведнік. Выпуск І. Мінск, 2007. 256 с. (Рэцэнзіі: Пазднякоў В.С. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Мінск: БелНДІДАС, 2007. С. 289—291; Урублеўскі В.В. // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 8. Мінск: НГАБ, 2010. С. 326—327; Галубович Виталь // Герольд Litherland. 2011. № 18. С. 184—185).
Чарняўскі Ф.В. Ураднікі Менскага ваяводства XVI—XVIII стст. Біяграфічны даведнік. Выпуск ІІІ (канюшыя, абозныя, крайчыя, мастаўнічыя і будаўнічыя). Мінск: 2010. 287 с.
Чарняўскі Ф.В. Ураднікі Менскага ваяводства XVI—XVIII стст. Біяграфічны даведнік. Выпуск ІІ (скарбнікі, стражнікі). Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2012. 542 с.
Чарняўскі Фёдар Віктаравіч. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў. Біяграфічны даведнік. Выпуск ІV (гараднічыя, мечныя). Мінск: Выдавец В.Хурсік, 2015. 509 с.
Чарняўскі Ф.В. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў. Біяграфічны даведнік. Выпуск V (маршалкі і харужыя). Мінск: Выдавец В.Хурсік, 2018. 397 с.
Чарняўскі Фёдар Віктаравіч. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў. Біяграфічны даведнік. Выпуск VI. 1 частка (падстарасты судовыя гарадскія, гродскія суддзі). Мінск: Выдавец В.Хурсік, 2021. 495 с.
Чарняўскі Фёдар Віктаравіч. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў. Біяграфічны даведнік. Выпуск VІ. ІІ частка (пісары судовыя гродскія, каморнікі, менскія гродскія рэгенты, намеснікі старасцінскага каралеўскага места Менска). Мінск: Ковчег, 2023. 401 с.
Працы (артыкулы):
Чарняўскі Ф.В. Крыштоф Валадковіч: факты з жыцця і дзейнасці // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 7. Мінск: БелНДІДАС, 2009. С. 221—252.
Чарняўскі Фёдар. Багушэвічы-Мінькоўскія і Іваноўскія — ўладальнікі Прылук, пачынаючы з 1645 г. і да 80-х гг. XVIII ст. // Жыццё айчыне, гонар нікому. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 180-годдзю з дня нараджэння Эмерыка фон Гутэн-Чапскага. Мінск, 16—18 сакавіка 2009 г. Мінск: Выдавецтва Віктара Хурсіка, 2010. С. 164—184.
Чарняўскі Ф.В. Да жыццяпісу Тодара Валадковіча, пісара земскага менскага, у 1665—1688 гг. // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 8. Мінск: НГАБ, 2010. С. 213—234.
Чарняўскі Ф.В. Да жыццяпісу Марціна Казіміра Валадковіча, пісара земскага менскага ў 1689—1701 гг. // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 9. Мінск: БелНДІДАС, 2011. С. 171—194.
Чарняўскі Ф.В. Стэфан Гладкі — пісар земскі Менскага ваяводства ў 1571—1617 гг. // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 10. Мінск: НГАБ, 2012. С. 247—266.
Чарняўскі Ф.В. Матэрыялы да генеалогіі Ратамскіх // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 11. Мінск: НГАБ, 2013. С. 208—242.
Чарняўскі Фёдар. Нарыс пра Валадковічаў, продкаў Тадэвуша Рэйтана з боку яго маці. Лявон Павел Валадковіч (23.06.1716—30.11.1731) // Тэксты. Альманах. Нумар пяць. Мінск: Галіяфы, 2014. С. 119—127.
Чарняўскі Фёдар. Успаміны // Тэксты. Альманах. Нумар пяць. Мінск: Галіяфы, 2014. С. 116—118.
Чарняўскі Фёдар. Нататкі да генеалогіі князёў Адзінцэвічаў і Падбярэзскіх // Герольд Litherland. 2013. № 19. С. 67—102.
Чарняўскі Ф.В. Некалькі згадак пра Казіміра Караля Уніхоўскага, пісара земскага менскага // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 12. Мінск: НГАБ, 2014. С. 395—407.
Чарняўскі Фёдар. Смаленскі намеснік Юры Андрэевіч Салагуб — абаронца ўсходнх межаў ВКЛ у канцы XV—пачатку XVI ст. // Герольд Litherland. 2014. № 20. С. 80—92.
Чарняўскі Фёдар. Удальрык Крыштаф Радзівіл — староста судовы менскі (27.09.1738—09.02.1746) // Actaanniversaria. Зборнік навуковых прац Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Нясвіж: НГКМЗ «Нясвіж», 2015. С. 78—86.
Чарняўскі Ф.В. Антоні Свентарэцкі — апошні земскі пісар Менскага ваяводства // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 13. Мінск: НГАБ, 2015. С. 253—267.
Чарняўскі Ф.В. Уступ да генеалогіі роду Вяжэвічаў: продкі і сваякі Рыгора Шчасновіча Вяжэвіча, падсудка земскага Менскага ваяводства ў 1579—1600 гг. // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 15. Мінск: НГАБ, 2017. С. 305—321.
Чарняўскі Ф.В. Жыццяпіс і сямейна-роднасныя сувязі падсудка земскага Менскага ваяводства Крыштафа Служкі // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 16. Мінск: НГАБ, 2018. С. 294—303.
Чарняўскі Фёдар. Уводзіны ў генеалогію рода Служкаў-Амельянавічаў // Герольд Litherland. 2019. № 21. С. 15—23.
Чарняўскі Ф.В. Сямейна-роднасныя сувязі і ўладанні гараднічага кіеўскага Івана Рыгоравіча Служкі // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 17. Мінск: НГАБ, 2019. С. 271—284.
Чарняўскі Ф.В. Сям’я і ўладанні старасты крычаўскага і алучыцкага Мікалая Іванавіча Служкі // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 18. Мінск: НГАБ, 2020. С. 289—297.
Чарняўскі Фёдар. Некалькі згадак пра продкаў і нашчадкаў менскага зямяніна Давыда Міцкевіча, дэкрэтовага пісара ВКЛ // Герольд Litherland. № 22. Гoрaдня; Менск, 2021. С. 40—51.
Чарняўскі Ф.В. Маршалак Ашмянскага павета Ян Свалынскі (?—1646): паходжанне, грамадска-палітычная дзейнасць, маёмаснае становішча // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 19. Мінск: НГАБ, 2021. С. 272—287.
Чарняўскі Фёдар. Пачатак генеалогіі менскіх зямянаў Булгакаў (XV—XVI стст.) // Герольд Litherland. 2022. № 23. С. 16—27.
Чарняўскі Фёдар. Малы рэестр возных Менскага ваяводства (1567—1793) // Герольд Litherland. 2022. № 23. С. 112—144.
Чарняўскі Ф.В. Заснаванне Менскага Свята-Траецкага жаночага манастыра ў кантэксце фундацыйнай дзейнасці жонкі менскага земскага пісара Марыны Вяжэвіч (1630—1650-я гг.) // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 20. Мінск: НГАБ, 2022. С. 201—210.
Чарняўскі Ф.В. Шляхецкі род Войшнараў у XV—XVII стст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадская дзейнасць // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 21. Мінск: НГАБ, 2023. С. 227—241.
Чарняўскі Ф.В. Шляхецкі род Янішэўскіх у XVI–XVII стст.: паходжанне, маёмаснае становішча, сямейныя сувязі // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 22. Мінск: НГАБ, 2024. С. 216—235.
Чарняўскі Ф.В. Гаспадарскі дваранін Юхна Ваньковіч: сямейныя повязі і маёмаснае становішча // Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі: вопыт міждысцыплінарных даследаванняў. Зборнік навуковых артыкулаў. Мінск: Беларуская навука, 2025. С. 202—216.
© Валерый Пазднякоў, 2015+
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне