Артыкулы: Бранцаў Павел Дзмiтрыевiч (Брянцев Павел Дмитриевич)
Бранцаў Павел Дзмiтрыевiч (Брянцев Павел Дмитриевич) [5(17).8.1845, с. Валосты-Пятніцы Юхнаўскага пав. Смаленскай губ.—29.6(11.7).1912] — расійскі гісторык, педагог.
Бацька — Дзмітрый Аверкіевіч Бранцаў (1804—1865), дзячок сяла Валосты-Пятніцы, маці — Ганна Сяргееўна Бранцава (1804—1881). Брат — Аляксандр (у манастве Арсеній), епіскап ладажскі, пасля епіскап (архіепіскап) рыжскі і мітаўскі, архіепіскап казанскі і свіяжскі, харкаўскі і ахтырскі.
Вучыўся ў Вяземскім духоўным вучылішчы, Смаленскай семінарыі (1863—1869), на гісторыка-філалагічным факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. У 1873—1875 выкладаў гiсторыю ў мужчынскай гiмназii ў Сiмферопалi, у 1875—1898 — у Вiленскiм рэальным вучылiшчы, у 1898—1906 дырэктар народных вучылiшчаў у Курляндскай губерні. Сапраўдны стацкі радца. Пасля выхаду ў адстаўку жыў у Смаленску, член Смаленскай епархіяльнай вучылішчнай рады.
Жонка — Кацярына Іванаўна (з роду Бранцавых), дзеці.
Памёр у Смаленску.
Працы па гісторыі Беларусі і ВКЛ, якую разглядаў з расійскіх вялікадзяржаўных пазіцый. У 1890-я г. друкаваўся ў выданні «Виленский календарь», газеце «Виленский вестник». Ухваляў русіфікацыю Беларусі, барацьбу з царкоўнай уніяй, каланізатарскую дзейнасць М.М.Мураўёва. Працы ствараліся з прапагандысцкімі і дыдактычнымі мэтамі, навуковай вартасці не маюць.
Працы:
Брянцев П.Дм. История Литовского государства с древнейших времен. Вильна, 1889. XII, 659 с. (рэцэнзія: Бестужев-Рюмин К. // ЖМНП. 1889. Июнь. С. 492—505).
Брянцев П.Дм. Польский мятеж 1863 г. Вильна, 1891 (на вокладцы 1892). VIII, 263 с.
Брянцев П.Дм. Очерк древней Литвы и Западной России. Вильна: Типография А.Г.Сыркина, 1891. VI, 150 с.
Брянцев П.Дм. Очерк древней Литвы и Западной России. 2 изд. Вильна, 1896. VI, 150 с.
Брянцев П.Дм. Очерк падения Польши. Оттиск из Виленского Календаря на 1895 год. Вильна, 1895. 50 с.
Брянцев П.Дм. Состояние Польши под владычеством русских императоров после падения ее до 1830 года, или до первого восстания поляков. Очерк. Вильна, 1895. 51 с.
Брянцев П.Дм. Восстание поляков в 1830 и 1831 гг. Вильна, 1896. 31 с.
Брянцев П.Дм. Русско-польские отношения. Вильна, 1896. 64 с.
Брянцев. Восстание поляков в 1863 г. Восстание поляков в Литве и Белоруссии // Виленский календарь на 1899 г. С. 268—286.
Брянцев П.Дм. Был ли св. апостол Петр в Риме? Казань, 1899. 47 с.
Падрабязнасці:
Соколов Николай, священник. П.Д.Брянцев. (Некролог) // Смоленские епархиальные ведомости. 1912. № 24. С. 1195—1205.
© Валерый Пазднякоў, 2016
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне