Артыкулы: Бохан Юрый Мікалаевіч

Бохан Юрый Мікалаевіч (21.2.1966, г. Мінск—13.4.2017) — беларускі гісторык, археолаг. Доктар гістарычных навук (2003). Дацэнт (2008).

З рабочай сям’і.

Вучыўся на гістарычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага (1983—1990). У 1990—1993 вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1994 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў XV—XVIII стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)» (навуковы кіраўнік — Г.В.Штыхаў) (апублікавана ў 2018). Доктарская дысертацыя: «Узбраенне і структура войска Вялікага княства Літоўскага ў другой палве XIV—канцы XVI ст.». Працаваў у Інстытуце гісторыі АН Беларусі малодшым навуковым супрацоўнікам (1993—1995), навуковым супрацоўнікам (1995—1997), старшым навуковым супрацоўнікам (1997); выконваючы абавязкі загадчыка аддзела гісторыі Беларусі 13—18 стст. (1997—2001), загадчык аддзела (2001—2004). З 2005 загадчык кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Галоўны рэдактар зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус» (вып. 4—14, 2006—2016).

Працы па гісторыі феадальных мястэчак, замкаў і гарадоў Беларусі, гісторыі ўзбраення і вайсковай справы Беларусі 14—16 ст.

Удзельнічў у напісанні калектыўных прац: «Археалогія Беларусі» (т. 4. Мінск: Беларуская навука, 2001), «Гісторыя Мінска» (Мінск: БелЭн, 2006), «Гісторыя Беларусі» (т. 2—3. Мінск: Современная школа; Экоперспектива, 2007—2008), «Гісторыя Пінска» (Мінск: Вышэйшая школа, 2012). Сааўтар шэрагу вучэбных дапаможнікаў.

Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Працы:

Бохан Ю. Раскопкі Лоскага замчышча ў Валожынскім раёне // Весці АНБ. Сер. грам. навук. 1993. № 1. С. 121—122.

Бохан Ю.М. Аб месцы мястэчка ў структуры гарадскіх пасяленняў XV—XVIII ст.ст. (па матэрыялах мястэчак вярхоўяў Віліі і нёманскай Беразіны) // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мінск, 1993. Частка 1. С. 18—31.

Бохан Ю. Асноўныя заканамернасці планіровачнага развіцця мястэчак паўночна-заходняй Беларусі ў XV—XVIII стст. (па матэрыялах мястэчак вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны) // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мінск, 1994. № 3. С. 103—114.

Бохан Ю.М. Роля земляробства і рамяства ў занятках жыхароў мястэчак вярхоўяў Віліі і нёманскай Беразіны ў XVI—XVIII стст. // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы). Тэзісы дакладаў і паведамленняў. Мінск, 1993. Ч. 1. С. 85—87.

Бохан Ю. Асноўныя заканамернасці планіровачнага развіцця мястэчак паўночна-заходняй Беларусі ў XV—XVIII стст. (па матэрыялах мястэчак вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны) // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 3. Мінск, 1994. С. 103—114.

Галкова Тамара, Бохан Юры, Лашанкоў Міхась. Выпадак падараваў знаходку // Мастацтва. 1994. № 9. С. 12.

Галкова Тамара, Бохан Юры, Лашанкоў Міхась. Знаходка прамаўляе… // Мастацтва. 1995. № 2. С. 20—21, іл.

Бохан Юрась. Сярэднявечны гелм з Мсьціслава // Наша Ніва. 1995. № 1. С. 5, іл.

Бохан Ю.М. Пласцінкавыя даспехі ў Вялікім княстве Літоўскім ў другой палове XIV—XVI ст. // Весці АНБ. Сер. гум. навук. 1996. № 4. С. 44—49.

Бохан Юрась. Узбраенне вершнікаў Вялікага княства Літоўскага ў канцы XIV—пачатку XV ст. (па матэрыялах княскіх пячатак) // З глыбі вякоў. Наш край. 1. Мінск: Навука і тэхніка, 1996. С. 236—244, іл.

Бохан Ю. Мсціслаўская салада і верагоднасць ужывання падобных шлемаў у Вялікім княстве Літоўскім // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 8. Мінск, 1996. С. 33—39, іл.

Бохан Ю. Баявыя нагалоўі ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV—канцы XVI стагоддзя // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 10. Мінск, 1996. С. 89—111, іл.

Бохан Юрый. На Грунвальдскім полі // Бацькаўшчына. Зборнік гістарычнай літаратуры. Мінск: Юнацтва, 1996. С. 81—86, іл.

Бохан Юрась. Да пытання аб ідэалагічных перадумовах Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года // З гісторыі уніяцтва ў Беларусі. Мінск, 1996. С. 22—40.

Бохан Ю. Клінковая зброя ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV—канцы XVI ст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 11. Беларусь у сістэме еўрапейскіх культурных сувязяў. Мінск, 1997. С. 51—70, іл.

Бохан Ю. Пласцінавы даспех у Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV—канцы XVI ст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 11. Беларусь у сістэме еўрапейскіх культурных сувязяў. Мінск, 1997. С. 71—87, іл.

Bokhan J. The sallet helm from Mscislav // Fasciculi Archaeologiae Historicae. Łódź: Drukarnia Wydawnict Naukowych. 1997. Nr 10. P. 9—11.

Бохан Юры. Класіфікацыя познясярэднявечных шпор Вялікага Княства Літоўскага другой паловы 14—16 ст. // Гістарычны альманах. Навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс. 1998. № 1. С. 52—61, іл.

Бохан Ю.М. Попісы польскіх наёмных рот канца XV—першай паловы XVI ст. як крыніца па вывучэнню вайсковасці Вялікага княства Літоўскага // Гістарычныя крыніцы: праблемы класіфікацыі, вывучэння і выкладання. Матэрыялы да Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння У.І.Пічэты. Мінск, 23—24 красавіка 1998 г. Мінск: Белдзяржуніверсітэт, 1998. С. 123—124.

Бохан Ю.М. Падрыхтоўка да вайны і ваенныя практыкаванні ваяроў Вялікага княства Літоўскага ў XV—XVI стст. // Традыцыйная фізічная культура беларусаў: гісторыя, тэорыя, практыка. Матэрыялы ІІ Рэспубліканскай канферэнцыі па праблемах традыцыйнай фізічнай культуры беларусаў. 15—16 красавіка 1999 года. Мінск, 1999. С. 62—68.

Бохан Ю.М. Праблема ўзбраення і арганізацыі войска Вялікага княства Літоўскага XIV—XVI стст. у гістарыяграфіі // Гістарыяграфія гсторыі Беларусі: стан і перспектывы развіцця. Матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Інстытута гісторыі НАН Беларуі (Мінск, 6—7 кастрычніка 1999 г.). Мінск: Дэполіс, 2000. С. 71—74.

Бохан Ю.Н., Синчук И.И. Конное изображение на печатях литовских князей второй половины XIV—XV в. // Восьмая Всероссийская нумизматическая конференция. Тезисы докладов и сообщений. Москва, 17—21 апреля 2000 г. М., 2000. С. 269—273.

Бохан Ю.М. Арбалеты у Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стст. // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 3. Да 70-годдзя з дня нараджэння П.Ф.Лысенка. Мінск: Інстытут гісторыі НАНБ, 2001. С. 214—217, іл.

Бохан Ю.М. Рыштунак верхавога каня ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стст. // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 3. Да 70-годдзя з дня нараджэння П.Ф.Лысенка. Мінск: Інстытут гісторыі НАНБ, 2001. С. 218—223, іл.

Bochan J. Arsenały dworskie i zamkowe Wielkiego Księstwa Litewskiego w XV i XVI w. // Zamek i dwór w średniowieczu od XI do XV wieku. Materiały XIX Seminarium Mediewistycznego. Poznań: Wydawnictwo Poznańskiego Towarzystwa Przyjaciół Nauk, 2001. S. 143—145.

Бохан Ю.М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV—канца XVI ст. Мінск: Экаперспектыва, 2002. 337 с., іл.

Бохан Юрый. Артылерыя ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV—сярэдзіне XVI стагоддзяў // Беларускі гістарычны часопіс. 2002. № 2—3. С. 28—33, іл.

Бохан Юрась. Структура войска Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV—XV ст. // Castrum, urbis et bellum. Зборнік навуковых прац. Баранавічы: Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня, 2002. С. 79—89.

Бохан Юрась. Арганізацыя найманых аддзелаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стст. // Спадчына. 2002. № 4. С. 72—80, іл.

Бохан Ю.М., Плавінскі М.А. Пласцінка крытага наборнага даспеха з в. Сцюдзёнка // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Мінск, 2002. № 5. С. 286—287.

Бохан Ю.М. Стнаўленне інстытута наёмніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім у XV—XVI стст. // Традыцыйная фізічная культура беларусаў: гісторыя, тэорыя, практыка. Матэрыялы ІІІ рэспубліканскай канферэнцыі па праблемах традыцыйнай фізічнай культуры беларусаў. Мінск: МДПУ, 2002. С. 65—72.

Бохан Ю. Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385—1576. Мінск: Беларусь, 2003. 88 с., іл.

Бохан Юрый. Меч з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці // Беларускі гістарычны часопіс. 2003. № 2. С. 28—31, іл.

Бохан Ю.В. Рэгіянальная спецыфіка ўзбраення воінаў Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2003. № 2. С. 3—5.

Бохан Ю.Н. Доспехи Радзивиллов // Мир металла. 2003. № 2 (16). С. 68—71.

Бохан Ю.М. Наёмнае войска Вялікага княства Літоўскага у XV—XVI стст. Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2004. 92 с.

Клімаў Марат, Бохан Юрый. Унікальная знаходка познесярэдневяковага стрэмені на тэрыторыі Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 5. С. 56—57, іл.

Бохан Ю.М. Сферы выкарыстання наёмных жаўнераў у Вялікім княстве Літоўскім у XVI ст. (на прыкладзе «ўкраінных» замкаў) // Беларусь—Украіна: гістарычны вопыт узаемаадносін. Міжнародная навуковая канферэнцыя. Мінск, 18—19 сакавіка 2003 г. Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2004. С. 114—119.

Бохан Юрый. Новыя знаходкі сярэдневяковых шлемаў у Мсціславе // Беларускі гістарычны часопіс. 2006. 12. С. 49—52, іл.

Бохан Юрась. Драўляныя замкі Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стст. // Спадчына. 2006. № 1. С. 48—56, іл.

Бохан Юрась. Мураваныя замкі ў Вялікім княстве Літоўскім ХІІІ—XVI стст. // Спадчына. 2006. № 2. С. 26—37, іл.

Бохан Ю.М. Даагнёвая артылерыя ў Вялікім княстве Літоўскім у канцы XIV—XV ст. // Весці НАНБ. Сер. гум. навук. 2007. № 1. С. 52—53.

Бохан Юры. Новыя знаходкі сярэднявечнай зброі на тэрыторыі Беларусі // Acta Archaeologia Albaruthenica. Vol. IІ. Мінск: Выдавец І.П.Логвінаў, 2007. С. 102—110, іл.

Бохан Ю. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. Мінск: І.П.Логвінаў, 2008. 76 с.

Бохан Ю.М. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV—канцы XVI ст. Мінск: Беларуская навука, 2008. 449 с., іл.

Бохан Ю.Н. Шеломы «русского» типа из Мстиславля // Военная археология. Сборник материалов семинара при Государственном историческом музее. М., 2008. С. 124—128, ил.

Бохан Ю. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск: Беларусь, 2010. 222 с., іл. (Рэц.: Федорук Андрій. // Ukraina Lithuanica: студії з історії Великого князівства Литовського. Т. ІI. Київ: Інститут історії України НАН України. 2013. С. 277—286).

Бохан Юры. Полацкае княства і пачатак крыжацкай агрэсіі ў Прыбалтыцы // Arche = Пачатак. 2010. № 10. С. 8—16.

Бохан Ю., Скеп’ян А. Побыт феадалаў Вялікага Кнства Літоўскага ў XV—сярэдзіне XVII стагоддзя. Мінск: Беларусь, 2011. 271 с., іл.

Бохан Ю. Узбраенне насельніцтва беларускіх зямель у XIV—XVI стагоддзях. Мiнск: Беларусь, 2012. 151 с.

Бохан Юрый. Плебейская зброя і зброя ў руках плебеяў у ВКЛ у XV—XVI стст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2016. № 3. С. 20—25, іл.

Бохан Юрый. Адлюстраванне Грунвальдскай бітвы 1410 г. у “Хроніцы” Мацея Стрыйкоўскага // Беларускі гістарычны часопіс. 2016. № 6. С. 4—10, іл.

Бохан Юрый. Перадумовы новага урбанізацыйнага этапу на беларускіх землях ВКЛ у XV—XVI стст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2016. № 10. С. 5—13.

Бохан Юрый. Змены ў функцыях гарадоў беларускіх зямель у XV—XVI стагоддзях // Беларускі гістарычны часопіс. 2016. № 12. С. 5—14.

Бохан Юрась. Яшчэ раз да пытання аб асаблівасцях узбраення беларускіх зямель ВКЛ у канцы XIV—XV стст. // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура. Зборнік навуковых артыкулаў. У дзвюх частках. Частка 1. Мінск: Беларуская навука, 2017. С. 362—372. 

Бохан Юрый. Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV—XVIII стст. Мінск: Беларуская навука, 2018. 292 с., іл.

Бохан Юрый. Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV—XVIII стст. Мінск: Беларуская навука, 2020. 2-е выд. 292 с., іл. 

Падрабязнасці:

Корзенко Г.В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия. Биобиблиографический справочник. Мн.: Белорусская наука, 2007. С. 45—46, портрет.

Институт истории НАН Беларуси в лицах. 1929—2008 гг. Биобиблиографический справочник. Мн.: Беларуская навука, 2008. С. 121, портрет.

Бохан Юрый Мікалаевіч // Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. Мінск: БелЭн, 2009. С. 112, партрэт.

Юрый Мікалаевіч Бохан (21.02.1966—13.04.2017) // Беларускі гістарычны часопіс. 2017. № 4. 2-я старонка вокладкі, партрэт.

Волкаў М.А., Скеп’ян Н.А. Памяці Юрыя Мікалаевіча Бохана (21.02.1966—13.04.2017) // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 15. Мінск: НГАБ, 2017. С. 322—325, партрэт.

Волков Н.А., Скепьян Н.А. Юрий Николаевич Бохан (21.02.1966—13.04.2017) // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana. 2017. № 1. С. 183—186, портрет.

Казакоў Ю.Л., Сосна У.А. Юрый Мікалаевіч Бохан // Журнал Белорусского государственного университета. История = Journal of the Belarusian State University. Historical sciences. 2017. № 2. С. 137—138, партрэт.

Плавинский Н.А. Памяти Юрия Николаевича Бохана 1966—2017 // Военная археология. Сборник материалов научного семинара. Выпуск 4. М.: ИА РАН, 2018. С. 268—270, портрет.

© Валерый Пазднякоў, 2018+

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.